Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 843

04 Ліпень 2019

Чэрвеньшчына памятае: на мемарыяле «Папова града» адбыўся мітынг

У ім прынялі ўдзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны Акім Цітовіч Якаўлеў, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка, старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька, пракурор раёна Аляксандр Шабалінскі, ваенны камісар Дзмітрый Сініцкі, сакратар раённай арганізацыі БРСМ Павел Клындзюк, прадстаўнікі працоўных калектываў Чэрвеня.

Удзельнікі мітынгу прайшлі па мемарыяле, ўсклалі кветкі да кожнай «хаты». Ля помніка загінулым жыхарам Іван Ладуцька звярнуўся да прысутных са словамі аб тым, што ў нашай краіне свята шануюць памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця заваяваў нам шчаслівае мірнае жыццё, і тых, хто стаў ахвярай фашыстаў. Кожны год тут, на Паповай градзе праводзяцца мітынгі ў Дзень Перамогі, у Дзень памяці і смутку і ў дзень вызвалення Беларусі. За сувязь з партызанамі 55 жыхароў вёскі - старых, жанчын і дзяцей - было спалена гітлераўскімі захопнікамі. Пасля вайны вёска не адрадзілася. На яе месцы узведзены мемарыяльны комплекс.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых мірных жыхароў. Да падножжа помніка ўсклалі вянкі і кветкі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, савета ветэранаў, сілавых структур Чэрвеньскага раёна.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць