Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 843

04 Ліпень 2019

Чэрвеньцы бралі ўдзел у абласным свяце да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Яно адбылося на стадыёне ў Нясвіжы і стала працягам шэрага марапрыемстваў на Міншчыне, прысвечаных гэтай важнай даце.
У ім прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, і ўсіх рэгіёнаў вобласці, у тым ліку і Чэрвеньскага.

Дэлегацыю з нашага раёна прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатў Мікалай Лойка, старшыні сельвыканкамаў, работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, раённай ветэранскай арганізацыі і яе старшыня Іван Ладуцька, а таксама члены раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Чырвоны Крыж” Аб вызваленні кожнага раёна Мінскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў госці і ўдзельнікі свята даведаліся з 15-хвіліннага відэафільма. Унікальныя кадры расказвалі пра мужнасць салдат-герояў, якім сучасныя беларусы бязмежна ўдзячныя за мірнае неба і незалежнасць. Відэавіншаванні з Днём Незалежнасці ў гэты значны для нашай краіны дзень прыйшлі на Міншчыну з розных куткоў краіны. Музычным падарункам падзяліліся і госці з дружалюбнага Кітая, горада-пабраціма Мінскай вобласці — Чунцын. Яркім момантам свята стала канцэртная праграма з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, а таксама выканаўцы расійскай эстрады, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігара Нікалаева. Фінальным акордам свята стала рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам» і салют, які расквеціў начное неба Нясвіжа. Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць