Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 843

05 Ліпень 2019

Тут быў штаб: ветэран Якаўлеў на мемарыяле брыгады «Разгром» знайшоў назву свайго атрада

Група чэрвенцаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаць кожнага» пабывала ў Смалявіцкім раёне, на месцы былога размяшчэння штаба партызанскай брыгады «Разгром».

Склад групы быў такі: Любоў Джафарава, 50 гадоў; Іван Ладуцька, 72 гады; Дзям'ян Бельскі, 16 гадоў; Акім Якаўлеў, 90 гадоў; Надзя Джафарова, 18 гадоў; Інэса Хвашчэўская, 53 года; Ігар Жаўняровіч, 60 гадоў; Саша Няхай, 16 гадоў. У складзе дэлегацыі, усклаўшай кветкі да мемарыяла і пахавання, быў ветэран вайны Акім Цітовіч ЯКАЎЛЕЎ. Пятнаццацігадовым хлапчуком Акімка, жыхар Грабянецкага сельсавета, пайшоў на вайну. Па маладосці ён не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, але вельмі шмат было працы і ў тыле, у размяшчэнні атрада. За час вайны шмат сяброў і баявых таварышаў страціў падлетак, шмат пазбаўленняў перажыў... Сёння на адной з сімвалічных перакрыжаваных вінтовак, з якіх складаецца помнік, Акім Цітовіч знайшоў назву свайго партызанскага атрада — «Iмя Суворава». З трапяткім хваляваннем ён, а за ім і ўсе астатнія падышлі да гэтай вінтоўкі. Хвіліна маўчання паўстала сама сабой, не будучы дадаткова абвешчанай. Кожны думаў аб сваім. Але ў кожнага штосцi завагалася ў сэрцы... Цяпер пажылому ветэрану — 90 гадоў. Яго радуе, што мемарыялы і пахаванні ваенных гадоў у добрым стане, пад пастаянным наглядам, але ён перажывае аб тым, што наступныя пакаленні перастануць даглядаць за помнікамі і брацкімі магіламі. Бо ім, нашчадкам, ужо не будзе каму расказаць пра тое, якая гэта была вайна. Колькі маладых жыццяў забрала, колькі сем'яў разбурыла, колькі лёсаў пакарабаціла пад сваімі агністымі гусеніцамі. Прадстаўнікі маладога пакалення, якія ўдзельнічалі ў паездцы, запэўнілі ветэрана, што яму хвалявацца няма чаго: мы будзем усё памятаць, за мемарыяламі даглядаць, гісторыю шанаваць, а войны ніколі не дапусцім!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць