Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Ліпень 2019

У нас будзе свой «Патрыёт»: у Чэрвені ствараюць ваенна-патрыятычны клуб

Адкрыццё клуба запланавана на пачатак верасня. Пра гэта распавёў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК.

Працаваць новае моладзевае аб'яднанне будзе на базе Чэрвенскага прафесійнага будаўнічага ліцэя. Зараз вядуцца актыўныя рамонтныя і дызайнерска-афарміцельскія работы ў памяшканні, якое выдзелена ў ліцэі для клуба. Там будзе музей баявой славы, будуць прымаць у БРСМ, у піянеры, праводзіць Дні прызыўніка, Урокі мужнасці, сустрэчы ў ветэранамі і воінамі-інтэрнацыяналістамі.

На клуб таксама ўскладуць частку выхаваўча-прафілактычнай работы з «цяжкімі» падлеткамі. Іх збіраюцца прыцягваць у секцыі сілавых відаў спорту, да мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнага характару, дабрачынных акцый і дапамогі ветэранам і пажылым людзям.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць