Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Ліпень 2019

На раённым семінары-вучобе ў ААТ «10 з'езд Саветаў» абмеркавалі пытанні аховы працы падчас жніва

На яго запрасілі інжынераў па ахове працы, інжынераў машынна-трактарных паркаў, старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый, грамадскіх інспектараў сельгаспрадпрыемстваў. Мерапрыемства прайшло ў рамках месячніка бяспекі пры падрыхтоўцы да жніва і яго правядзенні.

Аб забеспячэнні супрацьпажарнага рэжыму падчас уборачных работ распавёў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Батура. Галоўны спецыяліст па ахове працы, пажарнай бяспецы і грамадзянскай абароне райсельгасхарчу Кацярына Шахловіч засяродзілася на парадку правядзення інструктажоў, выкарыстанні работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны. Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе раённай інспекцыі «Энергагазанагляд» Юрый Міхаленя акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў семінара-вучобы на выкананні тэхнікі бяспекі пры абслугоўванні электраабсталявання на зернесушыльных комплексах і выкананні работ у ахоўных зонах электрычных сетак. Пра неабходнасць выканання санітарных нормаў у сельгасвытворчасці нагадала спецыяліст раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яўгенiя Камісарава.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Яфіменка спынілася на задачах першасных прафсаюзных арганізацый у перыяд жніва. Сярод іх - правядзенне арганізацыйных сходаў, ўзгадненне на паседжанні прафкама ўмоў аплаты працы, а таксама мер маральнага і матэрыяльнага стымулявання, арганізацыя гарачага харчавання хлебаробаў і стварэнне належных санітарна-бытавых умоў для іх.

Падчас разгляду пытання «Аб ажыццяўленні грамадскага кантролю» былі разгледжаны прыклады парушэнняў, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў гаспадарках у перыяд уборачнай кампаніі.

Пасля заканчэння семінара-вучобы прафсаюзнаму актыву быў раздадзены наглядны матэрыял: зварот райкама прафсаюза да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, плакаты па пажарнай бяспецы, ахове працы і іншае.

І. Уладзіміраў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць