Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Ліпень 2019

У Чэрвеньскім раёне знізіўся ўзровень злачыннасці

Вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе падвялі на нарадзе ў Чэрвеньскім РАУС.

З інфармацыяй аб дасягнутых поспехах і некаторых недахопах у працы на ім выступіў начальнік райаддзела палкоўнік міліцыі Аляксей Пратаповіч. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што за справаздачны перыяд узровень злачыннасці ў раёне на 10 тысяч насельніцтва знізіўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года. На Чэрвеньшчыне гэты паказчык - лепшы, чым у сярэднім па вобласці.

За першае паўгоддзе зменшылася колькасць злачынстваў па лініі ўсіх службаў, а таксама - па лініі крымінальнага вышуку. Разам з тым, больш злачынстваў зарэгістравана ў сферы высокіх тэхналогій, па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, нораваў і прадухілення гандлю людзьмі.

Удзел у аператыўнай нарадзе прымаў першы намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вадзім Мурын. Ён уручыў шэрагу супрацоўнікаў РАУС ўзнагароды.

За дасягнутыя высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў медаля «100 гадоў міліцыі Беларусі» ўдастоена старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі маёр міліцыі Таццяна Шульга.

За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Граматы УУС Мінскага аблвыканкама ўручаны ўчастковаму інспектару міліцыі старэйшаму лейтэнанту міліцыі Максіму Бойка i міліцыянеру-дзяжурнаму ізалятара часовага ўтрымання прапаршчыку міліцыі Ігару Грыбко.

Падзяка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама аб'яўлена міліцыянеру-кіроўцу аператыўна-дзяжурнай службы старэйшаму сяржанту міліцыі Антону Аляшкевічу і старэйшаму інспектару па ўлікова-рэгістрацыйнай рабоце Валянціне Казачонак.

Два супрацоўнікі атрымалі новыя пагоны: чарговае спецыяльнае званне «капітан міліцыі» прысвоена старэйшым лейтэнантам міліцыі - оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Канстанціну Навіцкаму і старэйшаму інспектару аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксею Пападзюку.

Ігар Адамовіч. Фота прадстаўлена Чэрвенскім РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць