Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Ліпень 2019

«Шквальная» праца: чэрвеньскія школьнікі працуюць летам

Лета - час не толькі адпачываць, але і працаваць. Вучні чацвёртай школы з карысцю правялі пачатак летніх канікул у лагеры працы і адпачынку «ШКВАЛ».

Дваццаць рабят працавалі на працягу ўсёй змены ў аддзеле селекцыі Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Перад пачаткам працоўных будняў для нас правялі экскурсію, распавялі і паказалі, чым займаецца доследная станцыя.

Кожны дзень у лагеры быў прысвечаны пэўнай тэматыцы, нас чакалі конкурсы, турніры, акцыі, экскурсіі і спартыўныя мерапрыемствы.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах і каб было больш стымулаў добра працаваць, мы падзяліліся на дзве каманды: «Тэлетрудзiкi» і «Сельсавет». Гэта заўсёды нас ппадбівала.

Мы не толькі ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах самі, але падрыхтавалі і правялі гульню па станцыях «Дружба народаў» для малодшых дзяцей. Так што магу сказаць, што мы праводзілі час не толькі з карысцю, але і цікава, і весела. Калі дзеці і падлеткі чымсьці захопленыя карысным, у іх няма ні часу, ні цікавасці да ўсякіх сумніўных захапленняў і прыхільнасцей.

За васемнаццаць дзён мы змаглі зарабіць свае першыя грошы і атрымаць масу станоўчых эмоцый.

Данііл Табалевіч, выхаванец лагера працы і адпачынку «Шквал» СШ №4.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць