Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Ліпень 2019

Дзень Новых Зелянкоў: і я там быў, ім песні спяваў!

Нядаўна мне і маім калегам пашчасціла пабываць на свяце вёскі Новыя Зелянкі. І не проста пабываць, а выступіць там, каб парадаваць новазелянкоўцаў.

На Дзень вёскі прыйшлі, як той казаў, і стары, і малы - амаль усе, хто на той час быў дома. З віншавальным словам выступіў дырэктар СПФ «Новыя Зелянкі» ААТ «Мінскі малочны завод» Уладзімір Лаўрык і старшыня Руднянскага сельскага савета Мікалай Нахамчык.

Асабліва адзначылі ветэранаў працы, якія жывуць у Новых Зелянках, і старажылаў вёскі.

Для дзяцей замовілі атракцыёны. Райпо з раніцы выставіла свае гандлёвыя палаткі. Працавалі атракцыёны для шматлікіх дзетак. Удзельнікаў свята арганізатары частавалі вельмі смачнай юшкай.

Якое свята без песні? На радасць усім прысутным выступалі вакальныя ансамблі «Салавейка» і «Крыніцы» Раваніцкага сельскага Дома культуры.

Пацешыла сваімі вакальнымі дадзенымі і забіяцкай прыгажосцю вакалістка Надзея Чарніцкая. Пастараўся перадаць людзям прыемныя хвіліны сваім спевам і я, Андрэй Хурсевiч. Заўсёды прыемна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах: людзі шчырыя, падтрымліваюць, падпяваюць. І хоць гэта быў выхадны дзень а мы, атрымліваецца, працавалі, але гэта вельмі добрая праца, якая прыносіць радасць і задавальненне.

Андрэй ХУРСЕВIЧ. Фота Вольгі ЛАЎНІКОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць