У мерапрыемстве ўзялі ўдзел спецыялісты ў галіне пажарнай бяспекі з розных арганізацый раёна. Конкурс складаўся з 3 этапаў: першы этап - тэставанне, у якім удзельнікі паказалі свае веды заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а таксама патрабаванні нарматыўных актаў. Другі этап таксама быў тэарэтычным: тут неабходна было знайсці загадзя прадугледжаныя памылкі і парушэнні ў распрацаванай агульнааб'ектавай інструкцыі па пажарнай бяспецы. Завяршылася мерапрыемства конкурсам, дзе кожнаму ўдзельніку неабходна было самастойна патушыць загаранне першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Па выніках усіх конкурсаў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Махінічаў Генадзь Аляксандравіч, ГУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
2 месца - Ніціеўскі Аляксандр Пятровіч, УАЗ «Чэрвеньскага цэнтральная раённая бальніца»;
3 месца - Ляўкоўскі Дзмітрый Юр'евіч, УАЗ «Чэрвеньскага цэнтральная раённая бальніца».

