У гэтым годзе спаборніцтвы для хлопчыкаў узростам да 14 і дзяўчынак узростам да 15 гадоў будуць доўжыцца 13 дзён. У праграме - 20 відаў спорту. Сярод іх - пяць стралковых дысцыплін, бег на 30 і 60 метраў, веласпорт, «Грабенскі марафон», бадмінтон, сілавыя практыкаванні, стрытбол, піянербол, скiпiнг, кіданне шлёпанцы, дартс, боўлінг, перацягванне ліны, футбол, шашкі.
Спаборніцтвы па спартыўным «Брэйн-рынгу»
Першыя чэмпіёны грабенскай Алімпіяды вызначыліся ў дзень яе адкрыцця. Спаборніцтвы па спартовым «Брэйн-рынгу» выйграла каманда «Смайл» (капітан Вікторыя Кеда).
Каманда «Смайл» - першы чэмпіён Васемнаццатай летняй Алімпіяды ў вёскі Грабёнка
Адметная асаблівасць Алімпіяд у Грабёнцы яшчэ і ў тым, што падчас іх здымаюцца перадачы для аднаго з маскоўскіх кабельных тэлеканалаў. У ролі журналістаў і аператараў выступаюць мясцовыя дзеці і падлеткі
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

