Як паведамляе mlyn .by, урачыстая цырымонія адбылася 11 ліпеня ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пасля заключэння пагаднення старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў:
- Дакумент прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва ў розных сферах: культурнай, сацыяльнай, адукацыйнай. Мноства дабрачынных праектаў рэалізавана і плануецца рэалізаваць у будучыні. Асабліва гэта тычыцца нашай моладзі. Мы спадзяемся, што царква дапаможа нам выхаваць у маладых людзей пачуццё любові да радзімы, каб яны з любоўю і павагай ставіліся да сваіх блізкіх, былі высокамаральны.
Уладыка Павел нагадаў, што падобны дакумент кіраўніцтва Мінскай вобласці і Беларускай Праваслаўнай Царквы падпісваюць ўжо не ўпершыню.
- Цяперашнія дамоўленасці ў сваім родзе ўнікальныя. У царквы ёсць шмат прынцыповых пагадненняў з рознымі ведамствамі. Але настолькі дэталёвае - заключаецца ў першы раз. Царква робіць усё магчымае, каб ні адзін чалавек, маючы патрэбу ў дапамозе, не застаўся па-за ўвагай. У адзіночку зрабіць гэта вельмі складана. Таму супрацоўніцтва духавенства і органаў улады на карысць абодвум бакам, - сказаў на заканчэнне мітрапаліт Павел.
У Мінскай вобласці 4 епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы - Мінская, Барысаўская, Слуцкая і Маладзечанская. Яны ўключаюць 33 благачынія, 310 святароў і 385 рэлігійных суполак, якія аб'ядноўваюць дзясяткі тысяч вернікаў.
Аляксандр Навахраст
Фота: Святланы Курэйчык

