Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

16 Ліпень 2019

Чатырохгадовая Кіра Дзербан стала самай юнай чэмпіёнкай у гісторыі Алімпіяд у вёсцы Грабёнка

На васемнаццатай летняй Алімпіядзе ў вёсцы Грабёнка ўчора завяршыўся пяты спаборніцкі дзень з трынаццаці. А самая гучная сенсацыя грымнула ў другі спаборніцкі дзень.

Як распавёў «Раённаму весніку» арганізатар Алімпіяды - маскоўскі тэлежурналіст Дзмітрый Жураўлёў, 12 ліпеня ў спаборніцтвах па стральбе з лука ў дзяўчынак чэмпіёнкай стала самая малодшая з чатырнаццаці удзельніц - Кіра Дзербан з Грабёнкi, якой у сакавіку споўнілася ўсяго чатыры гады. Сярод суперніц былі і тыя, хто старэйшыя за яе на дзесяць гадоў. Але маленькая спартсменка набрала 20 ачкоў і заняла першае месца. Такіх юных чэмпіёнаў у гісторыі Алімпіяды яшчэ не было: Яраслаў Жураўлёў на самых першых спаборніцтвах выйграў бег на 30 метраў у чатыры з паловай гады, а Кіра Дзербан стала чэмпіёнкай у чатыры гады і чатыры месяцы.

У чацвёрты дзень на Алімпіядзе дамінавалі мясцовыя спартсмены. Хлопцы з Грабёнкi ўзялі тры з чатырох чэмпіёнскіх тытулаў ў веласпорце (гіт з месца) і «Грэбёнскім марофоне». Пры гэтым Ангеліна Дзямідава выйграла спаборніцтвы па абодвух названых дысцыплінах.

Ігар Адамовіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць