Канцэрт арганізоўвае Чэрвеньскі райкам БРСМ і Бярэзінскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Грошы, сабраныя ад продажу квіткоў, пойдуць на ўстаноўку памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, якая плануецца ў Беразіно.
У канцэрце будуць удзельнічаць бярэзінскiя артысты, а таксама вядомы беларускі спявак, ураджэнец Червеня Яўген Доліч і бард-«афганец» Юрый Бельскi.
Запрашаем усіх жадаючых! Даведкі аб квітках па тэлефонах 801715-56840, 801715-53644.
Павал КЛЫНДЗЮК. Фота іх соцсеть «Вконтакте»

