Гэта: «95-годдзе стварэння Чэрвеньскага раёна», «Беларусь спартыўная: вынікі ІІ Еўрапейскіх гульняў», «Рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», пытанні захавання здаровага ладу жыцця, аздараўлення дзяцей, удзелу ў раённым турыстычным злёце.
Пра тое, як рэалізуюцца патрабаванні Дырэктывы №1 у раёне праінфармавала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама Людміла Дзядзюк, асаблівую ўвагу надаўшы адбыўшымся 4-м няшчасным выпадкам на вытворчасці. Лідзія Шчацінка падкрэсліла, што ў кожнай установе, прадпрыемстве павінен быць адказны за захаванне выканання патрабаванняў Дырэктывы №1, прызначаны загадам кіраўніка.
Прысутнічаўшая на нарадзе намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька настойліва рэкамендавала самую пільную ўвагу надаць пытанням аховы працы, дысцыпліны на вытворчасці, аздараўлення дзяцей, а таксама вывучыць матэрыяльнае становішча шматдзетных сем'яў і аказаць ім матэрыяльную дапамогу на аздараўленне дзяцей у лагеры «Верас» на застаўшыеся дзве змены.
Вольга Коцiна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў распавяла, што можна дапамагчы сем'ям аздаравіць дзяцей і праз прафсаюз, звярнуўшыся з пісьмовай заявай у прафкам па месцы працы.
Лідзія Аляксандраўна таксама распавяла аб удзеле ў якасці заўзятара ў Еўрапейскіх гульнях, адзначыла высокі ўзровень іх арганізацыі.
Абмяркоўваліся таксама пытанні правядзення раённага турыстычнага злёту.
Плануецца, што заўтра ў некаторыя працоўныя калектывы ў дзень інфармавання прыедуць госці: Таццяна Дарашэвіч, генеральны дырэктар КУП «Мінаблвідэапракат»; Віктар Есьман, намеснік генеральнага дырэктара РУП аўтамабільных дарог «Мінскаўтадар-цэнтр»; Сяргей Івашка, начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці і Віталь Лісоўскі, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

