Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Ліпень 2019

У Чэрвеньскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі пачаў рэалізоўвацца гуманітарны праект

Ён называецца «Жыццё - на прыступку вышэй». Яго мэта: павышэнне якасці жыцця і адукацыі дзяцей-інвалідаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі развіцця з дапамогай стварэння развіваючай, адаптыўнай, безбар'ернай адукацыйнай прасторы.

Па словах дырэктара навучальнай установы Святланы Буцавіцкай, знайшоўся спонсар. Гэта Міжнародная дабрачынная арганізацыя «ЮнiХелп». Частка грашовых сродкаў ужо выдзелена: 3500 рублёў. Набыты вертыкалiзатар (для падтрымання цела дзіцяці ў вертыкальным становішчы), швейная машына, дыдактычныя гульні і дапаможнікі для развіцця дзяцей.

- Гэта дапаможа нам вырашыць шэраг канкрэтных адукацыйных задач, прадаставіць магчымасць выхаванцам ўзаемадзейнічаць і размаўляць, актыўна ўдзельнічаць у адукацыйным і выхаваўчым працэсе, - сказала Святлана Леанідаўна.

Таццяна Марцьянава

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць