Далей гаворка ішла аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Андрэй Яцко распавёў аб чатырох няшчасных выпадках на вытворчасці ў раёне, якія адбыліся ў першым паўгоддзі, прычым два з іх выклікалі цяжкія наступствы. Тры выпадкі адбыліся ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і адзін - у будаўніцтве.
Андрэй Анатольевіч звярнуў увагу на безумоўнае выкананне ўсіх патрабаванняў правілаў бяспекі на прадпрыемстве і вытворчай дысцыпліны. Ён прывёў некаторыя лічбы па гібелі людзей у Чэрвеньскім раёне з-за знешніх прычын і адзначыў, што за апошнія тры гады намецілася тэндэнцыя скарачэння такіх выпадкаў. Яна назіраецца і ў першай палове гэтага года. За шэсць месяцаў 2019 года загінула 11 чалавек, за такі ж перыяд мінулага года - 18. Распавёў ён і аб антыалкагольных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне супрацоўнікамі міліцыі, а таксама аб выяўленых парушэннях правілаў дарожнага руху, як кіроўцамі, так і пешаходамі, пра пажары , якія здарыліся ў раёне, і прычынах іх узнікнення.
Карыстаючыся момантам, працаўнікі завода задалі шэраг пытанняў прадстаўніку раённай улады. Яны тычыліся працы катла-помпавай станцыі, адсутнасці ліўневай каналізацыі, абсталявання месцаў для правядзення адпачынку на Натальеўскiм возеры і бяспекі купання, падачы гарачай вады ў кватэры ў летні перыяд, якасці пітной вады, будаўніцтва станцыі абезжалезвання, асвятлення на аб'язной дарозе каля лесапарку, бадзяжных сабак, мясцовай каналізацыі на прыватных падворках, вывазкі смецця і яго асобным зборы ад прыватных асоб.
На большасць пытанняў Андрэй Яцко даў вычарпальныя адказы. Некаторыя з пытанняў, якія патрабуюць вырашэння, узяў на асабісты кантроль.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

