Тэрыторыю былога Ігуменскага павета падзялілі на пяць частак. Такім чынам з'явіліся Чэрвеньскі, Бярэзінскі, Пухавіцкі, Уздзенскі і Смілавіцкі раёны.
Чэрвень стаў цэнтрам аднайменнага раёна і ўвайшоў у склад Мінскай акругі, а ў 1938 годзе ў склад Мінскай вобласці.
Першым старшынёй Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта быў Фёдар Кірылавіч Жук.
Канчаткова сучасная тэрыторыя раёна сфармавалася толькі ў студзені 1960 года. Тады ў яе ўключылі мястэчка Смілавічы і некалькі навакольных вёсак.
Са снежня 1962-га па студзень 1965-га гадоў Бярэзінскі раён уваходзіў у склад Чэрвенскага.
Ірына Вабішчэвіч

