Адкрылі яго арганізатары ўдзячнымі словамі ў адрас тых, хто, не зважаючы на ўласную занятасць, зрабілі мноства істотных рэчаў, каб вясковая жыццё стала лепш і камфортней. За працу па добраўпарадкаванні парку адпачынку дзякавалі Паўлу Літвінаву, Паўлу Казлову, Валерыю Лаўцэвічу, Аляксандру Гардзейчыку, Віталю Шатэрніка, Максіму і Аляксею Андрэйчыкам, Івану і Аксане Мацiюнас, Аляксею і Валерыю Жыгулёвым, Ігару, Любе і Валерыю Гаращукам, Льву і Мікалаю Шыліным, Максіму Сямашку, Сяргею Душэўскаму, Ірыне Лучыне, Ігару Пастарнаку, Вользе і Крысьціне Манюшка, Фінко Святлане, Галіне Калашонак, Кацярыне Манюшка. Асабліва радасна было бачыць, як падчас падрыхтоўкі свята працавалі дзеці: Ігар і Ульяна Агейчык, Яраслаў Гаращук, Аксана і Лера Перапеча.
Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас Аляксандра Ваўчка і кіраўніцтва мяснога цэха «Марцін» в. Шасціснопы за рэстаўрацыю помніка загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Спонсарамі свята выступілі прадпрымальнікі Тэнгіз Зібзібадзэ і Аляксандр Кукліцкі.
Так шмат імёнаў называлі на свяце невыпадкова. У Шасціснопах, мабыць, у адзінай вёсцы раёна, святы і цікавыя мерапрыемствы арганізуюць і праводзяць самі жыхары, а дакладней каманда энтузіястаў пад ідэйным кіраўніцтвам работнікаў сельскага Дома культуры. Сумеснымі высілкамі і грашовымі ахвяраваннямі яны ўладкавалі «Месца шчасця для маладых». Набываюць новае абсталяванне для мясцовага парку адпачынку. Вось і гэтае свята прыдумалі, арганізавалі, ажыццявілі разам. Ініцыятыву, згуртаванасць жыхароў вёскі Шасціснопы адзначыў у прывітальным слове старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Уладзімір Кулагін. Ён сказаў, што год ад года прырастаюць новымі дамамі і дзятвой Шасціснопы. У гэтым годзе тут праведзены рамонт дарожнага пакрыцця вуліц, вырашана праблема падачы вады. Жыхарам зручна дабірацца да Мінска. З 75-годдзем вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў павіншавалі землякоў воіны-афганцы Леў Шылін і Генадзь Жыгалковіч.
Традыцыйна на свяце віталі доўгажыхароў вёскі, ветэранаў працы, самых маленькіх жыхароў, а таксама будучых першакласнікаў і маладыя сем'і. Па ўсёй плошчы парку працавалі розныя атракцыёны і забаўляльныя месцы. Пахла салодкай ватай і шашлыкамі. Можна было нават паспаборнічаць у стральбе з вінтоўкі.
А яшчэ пакатацца на конях мясцовага коннага клуба.
Весялiлi публіку удзельнікі мастацкай самадзейнасці Дома культуры і групы народнай песні «Сваякі». Буру эмоцый выклікалі конкурсы, якія праводзіў лідар мясцовай моладзі, ініцыятар ўсіх мерапрыемстваў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ігар Гаращук.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

