Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.
У мэтах узмацнення прафілактычнага складніка і ўключэння грамадзян у працэс рэалізацыі дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі ў чэрвені 2019 г. стартаваў чарговы міжнародны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».
Яго суарганізатарамі выступілі генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Агенцтва Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.
Да яго правядзення далучыліся і краіны БРІКС (Бразілія, Індыя, Кітай і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі).
Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат»
і «Лепшы відэаролік».
У конкурсных працах могуць быць адлюстраваны сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаныя правілы яго правядзення.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.
Першы этап - паўфінал праводзіцца да 1 кастрычніка 2019 г. асобна ў кожнай з краін-удзельніц. Затым работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнай конкурснай камісіяй. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.
Конкурсныя працы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, толькі пры ўмове іх выканання на англійскай мове (плакат) і з субтытрамі на англійскай мове (відэаролік), які пройдзе з 1 па 15 лістапада 2019 г.
У другім этапе журы Міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх ўзнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў снежні 2019 г. у горадзе Маскве, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2019 г.)

