Наша каманда складалася з дзевяці спартсменаў-аматараў. Гэта Ала Шахоцька, Аксана Канапелька, Вольга Коцiна, Андрэй Прахарэнка, Аляксандр Шабалiнскi, Аляксандр раманчыка, Данііл Раманчык, Павел Клындзюк і Ігар Фiлiчонак.
Арганізатары велапрабегу з асаблівай цеплынёй адзначылі самага малодшага ўдзельніка велапрабегу, Данііла Раманчыка. Нягледзячы на юны ўзрост, ён стойка і па-даросламу вытрымаў увесь 31 кіламетр шляху і нават фінішаваў у групе лідэраў!
Адкрыццё мерапрыемства адбылося на беразе возера Нарач. Прывітальнае слова спартсменам сказала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Яна сказала, што ў гэтым годзе старт велапрабегу даецца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» у гонар таго, што гэтай любімай некалькімі пакаленнямі беларускіх дзяцей установе ў 2019-м спаўняецца 50 гадоў.
Дыстанцыя велатура пралягала па маляўнічых месцах Нарачанскага раю.
Першы пiтстоп, гэта значыць прыпынак, быў у курортным пасёлку Нарач. Можна было папіць, перадыхнуць, падцягнуць тармазы, подкатать колы або атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу, калі трэба. Акрамя таго, спартсменаў чакаў канцэрт майстроў мастацкай самодеятельсности.
Другі пiтстоп быў ля помніка воінам-пераможцам у Вялікай Айчыннай вайне. Адбылося ўскладанне кветак, хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых.
Фінішавалі веласіпедысты ў Мядзелі. Месца фінішу велапрабегу стала і месцам пачатку іншых спаборніцтваў - па стральбе, пляжным валейболе, гонках на катамаранах. Гасцей таксама чакалi кірмаш, шашлыкі, разнастайныя конкурсы і выдатны канцэрт.
Вольга КОЦIНА. Фота Алены Калтовіч

