Выпрабаванне на шпаркасць рэагавання і зладжанасць дзеянняў было праведзена ў Чэрвеньскім раёне газазабеспячэння філіяла ПУ «Слуцкгаз». Згодна з уводнай, паблізу шматпавярховых жылых дамоў, па суседстве з якімі знаходзіцца дзіцячы сад, адбылася ўцечка газу. Персанал праводзіў ліквідацыю неспадзяванай сітуацыі згодна Плана лакалізацыі і ліквідацыі інцыдэнтаў і аварый на адпаведных тэрыторыях, і, варта адзначыць, справіўся са сваёй задачай на «выдатна».
Пры правядзенні трэніроўкі была прыцягнута аварыйная брыгада, якая вызначала наяўнасць уцечкі газу паблізу жылых дамоў, у падвальных памяшканнях і каля газатрубаправодаў, вымераючы пры гэтым узровень ўцечкі, а таксама праводзіла аварыйныя работы па недапушчэнні распаўсюджвання газу ў навакольнае асяроддзе.

