Па-першае, апранайце яркую, зручную, непрамакальную вопратку і абутак. Звярніце сваю ўвагу на ўмовы надвор'я: калі на вуліцы сонечна - можаце смела ісці ў лес, але калі надвор'е пахмурнае - паход лепш адкласці. Не забудзьцеся ўзяць з сабой тэлефон, компас або навігатар, яны дапамогуць вам не згубіцца.
Але што рабіць калі вы заблудзіліся? Не панікуйце, спыніцеся і супакойцеся. У першую чаргу паспрабуйце датэлефанавацца па тэлефоне 101 або 112 і паведаміце сваё прыкладныя месцазнаходжанне, далей дзейнічайце па ўказанні дыспетчара. Калі ж тэлефона пад рукой не аказалася, то паспрабуйце знайсці прасеку, ручай, лініі электраперадачы і ідзіце ўздоўж іх. Заблудныя людзі часта ходзяць у лесе вялікімі коламі, таму пакідайце за сабой розныя сляды: засечкі на ствалах дрэў, зламаныя галінкі.
Не варта кідаць у лесе падпаленыя запалкі, недакуркі, разводзіць вогнішча ў ветранае надвор'е і пакідаць яго без нагляду. Тым больш забараняецца выпальваць сухую траву на лясных палянах або паблізу лясных масіваў.
Калі ж раптам вы ўбачылі пажар у лесе, перш за ўсё патэлефануйце ў службу выратавання па нумары 101 або 112. Далей паспрабуйце вызначыць маштабы пажараў: калі ачаг невялікі, паспрабуйце збіць яго галінкамі, закідаць яго грунтам, але калі пажар немагчыма патушыць сваімі сіламі , то пакіньце месца ўзгарання, папярэдне зачыніўшы нос і рот вільготнай тканінай. Ісці варта насустрач ветру, па магчымасці перпендыкулярна кірунку руху агню.
Ведаючы гэтыя простыя правілы, вы будзеце гатовыя практычна да любых сітуацый, якія могуць адбыцца з вамі ў лесе і зможаце захаваць свае жыццё і здароўе.

