Гэта свята аб'ядноўвае людзей мужнай і высакароднай прафесіі, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне надзейнай абароны нацыянальнага багацця і жыцця людзей ад агню і іншых стыхій.
Ваша праца, звязаная з пастаяннай рызыкай, набыла глыбокую павагу і прызнанне ў грамадстве. За свой службова-баявой шлях, спалучаны з трывогамі і небяспекамі, падраздзяленнi МНС неаднаразова пацвярджалі самаадданасць, стойкасць і адвагу, выконваючы сваю працу з пачуццём высокай адказнасці. Упэўненыя, што прафесіяналізм, мужнасць і вернасць абавязку асабовага складу падраздзяленняў ратавальнікаў раёна, і ў далейшым будуць садзейнічаць эфектыўнаму рашэнню пастаўленых задач і стануць надзейнай абаронай ў надзвычайных сітуацыях.
Ад усёй душы выказваем падзяку за вашу штодзённую напружаную працу, гатоўнасць да неадкладнага рэагавання на любую няштатную сітуацыю.
Прыміце шчырыя пажаданні добрага здароўя і поспехаў у вашай высакароднай справе!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў

