Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

26 Ліпень 2019

Будзь гатовы: у Чэрвені праходзяць планавыя заняткі па боегатоўнасці

Два разы на год ва ўсіх Узброеных Сілах Рэспублікі праводзяцца заняткі па баявой гатоўнасці, у тым ліку з ваеннымі камісарыятамі і органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны.

На гэтым тыдні такія заняткі ідуць і ў Чэрвеньскім раёне. Прадоўжацца яны 4 дні.

У аўторак праходзіла трэніроўка з групай упраўлення фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў. Удасканальваліся тэарэтычныя веды і практычныя навыкі службовых асоб групы.

У сераду ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе заняткі з пунктам прыёму асабістага складу правёў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята падпалкоўнік Вадзім Станкевіч. Адпрацаваны пытанні прыёму, размеркавання і экіпіроўкі ваеннаабавязаных, з якіх камплектуюцца тэрытарыяльныя войскі раёна.

На пятніцу запланаваная яшчэ адна трэніроўка з групай упраўлення фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў. Яна пройдзе пад кіраўніцтвам намесніка старшыні мінскага аблвыканкама Ігара Макара.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць