Сярэдні ўзрост бацькоў у 2019 годзе: маці - 27, бацькі - 30 (у 2018: маці - 27, бацькі - 31). Самыя маладыя бацькі 2019 года: бацька - 19 гадоў, маці - ад 16 да 18 гадоў, самыя ўзроставыя: бацька - ад 50 і старэй - тры мужчыны, маці - ад 40 да 45 адна жанчына. 20 пар зарэгістравалі шлюб у чэрвені 2019 гады (у чэрвені 2018 - 11). За шэсць месяцаў 2019 года ўсяго зарэгістравалі шлюб 69 пар. Упершыню ўступілі ў шлюб 48 чалавек, паўторна - 55. Сярэдні ўзрост ўступіўшых ў шлюб у 2019 годзе: жанчыны 34 гады, мужчыны - 36 гадоў (у 2018: жанчыны - 32 гады, мужчыны - 36 гадоў). У 2019 году адна нявеста - непаўнагадовая, старэйшых за 60 гадоў - 6 (у 2018: адна нявеста непаўнагадовая, старэйшых за 60 - 2 нявесты). Усталявалі бацькоўства 7 чалавек (у чэрвені 2018 -5). Скасавання шлюбу ў чэрвені 2019 года не было (у чэрвені 2018 -2).
Памерлі ў раёне ў чэрвені 34 чалавекі (у чэрвені 2018 года -42). За першае паўгоддзе 2019 года ў раёне памерлі 257 чалавек (у 2018 - 274): 118 мужчын і 139 жанчын (у 2018 - 137 мужчын і 137 жанчын). З іх дзеці да аднаго года - 2 (у 2018-1), да 18 гадоў - 2 (у 2018 - 2), працаздольнага ўзросту: у 2019 годзе - 46, у 2018 - 57. Па хваробе памерлі у 2019 годзе 247 чалавек, у 2018 - 225. Сярэдні ўзрост памерлых за шэсць месяцаў гэтага года: мужчыны - 67 гадоў, жанчыны - 75 гадоў (за шэсць месяцаў 2018 года: мужчыны 65 гадоў, жанчыны 78 гадоў).
Падрыхтавала Галіна Гамеза

