-па лініі крымінальнага вышуку - 15 злачынстваў;
-па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі - 3 злачынствы;
-па лініі незаконнага абароту наркотыкаў - 2 злачынства;
-па лініі іншых службаў - 5 злачынстваў.
На тэрыторыі раёна ў чэрвені зарэгістравана 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 чалавекі пацярпелі.
Супрацоўнікамі РАУС выяўлена 7 самагонных апаратаў. Усяго выяўлена 436,7 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, у тым ліку:
самагонкі - 7,2 літра;
самагоннай брагі - 331 літр;
іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці - 98,5 літра.
Выяўлена 305 фактаў распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 83 грамадзяніна за дробнае хуліганства. На прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя адпраўлена 26 хранічных алкаголікаў, у тым ліку ў чэрвені - 6.
Найбольш значныя узбуджаныя крымінальныя справы:
-у дачыненні да грамадзяніна У., які з тэрыторыі прадпрыемства ТАА «Белаграпрамінвест» выкраў ровар і маёмасць, якiя належыць грамадзяніну С;
-у дачыненні да грамадзяніна П., які з прыватнага дома ў Печышчы выкраў мабільны тэлефон, які належыць грамадзяніну Ф.;
-у дачыненні да грамадзяніна А., які з гаспадарчай пабудовы ў в.Волма выкраў два ровары, якія належаць грамадзяніну Ю.;
-у дачыненні да грамадзяніна І., які з гаспадарчай пабудовы ў в.Раванічы выкраў мотакасу, якая належыць грамадзянцы М.;
-у дачыненні да грамадзян А. і Б., якія з могілак у в. Волма выкралі агароджу магілы.
Падрыхтавала Галіна Гамеза.

