Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

26 Ліпень 2019

Лета, сонца і бяспека

Лета – гэта час яркіх уражанняў! А вось як правесці яго бяспечна і з карысцю, распавялі дашкалятам прадстаўнікі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі наведалі дзіцячыя сады № 3 і № 6 г. Чэрвеня. Разам з вясёлымі героямі з мультфільма «Чароўная кніга» працаўнікі «службы 101» правялі ўрок бяспекі, на якім дашкаляты паўтарылі правілы бяспекі пры наведванні лясоў і вадаёмаў, а таксама даведаліся, якія месцы небяспечныя для гульняў, што рабіць, калі навальніца заспела цябе знянацку і як паводзіць сябе, калі ўсё ж такі трапіў у надзвычайную сітуацыю. Кожны ўдзельнік мерапрыемства вывучыў алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама навучыўся выклікаць службу выратавання.

Пасля заканчэння мерапрыемства маленькія ўдзельнікі акцыі атрымалі памяткі, у якіх з дапамогай маляўнічых і зразумелых ілюстрацый тлумачацца правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць