Мэты і задачы:
комплекснае прымяненне мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў і мер прэвентыўнага ўздзеяння ў адносінах да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям'і;
павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і ўцягванне грамадзян для аказання ім садзейнічання пры рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні гвалту ў сям'і.
У рамках правядзення асноўнага этапу спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Побыт», якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і будзе растлумачаны парадак прымянення ахоўнага прадпісання, прапанавана дапамога у падрыхтоўцы заяў для падачы ў суд, у мэтах прыцягнення так званых «дэбашыраў» да крымінальнай адказнасці.
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў, з правапарушальнікамі будуць праведзены прафілактычныя гутаркі аб недапушчальнасці падрыхтоўкі і здзяйснення правапарушэнняў у адносінах да членаў сям'і, прынятыя меры па накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, абвешчаныя афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці падрыхтоўкі і здзяйснення правапарушэнняў, ўручаны копіі рашэнняў аб ажыццяўленні прафілактычнага ўліку на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» ад 4 студзеня 2014 года.
Калі Вы сталі ахвярай ці сведкам гвалту ў сям'і, не чакайце трагедыі!
Дзейнічайце зараз - звярніцеся па дапамогу! тэл. 29202 альбо 102
Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801
Па ўсёй Беларусі. Ананімна. Штодня з 08.00 да 20.00.
Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны.
У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «ЧТЦСОН» працуе тэлефон ДАВЕРУ, па якім Вас ўважліва выслухаюць, дапамогуць справіцца з праблемамі, здабыць веру ў сябе.
8-017-14-22303 c 08.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС

