Ідэю арганізацыі мерапрыемства прапанавалі райкам БРСМ і ДТСААФ. Плануецца, што будуць удзельнічаць джып-клуб «Jeepery_Cherven», мотагурток ДТСААФ, прадстаўнікі ваенкамата і воіны-інтэрнацыяналісты. Перад выездам з горада ўдзельнікі ўскладуць кветкі да памятнага знака воінам-афганцам, ушануюць памяць загінуўшых землякоў хвілінай маўчання.
Пасля аўтапрабегу адбудзецца невялікі канцэрт, а таксама былым десантникам-«афганцам» будуць уручаны памятныя медалі ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі.
У дадзены момант распрацоўваецца маршрут руху, запрашаюцца артысты для канцэрту і складаецца спіс удзельнікаў. Калі вы хацелі б паехаць, але яшчэ не запісаліся - тэлефануйце ў райкам БРСМ.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

