Паводле яго слоў, па стане на 1 ліпеня 2019 года ў Чэрвеньскім раёне 175 шматдзетных сем'яў маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Згодна з патрабаваннем кіраўніка дзяржавы, з 2020 года шматдзетным сем'ям будзе прадастаўляцца жыллё на працягу года пасля пастаноўкі на ўлік.
- У цяперашні час у раёне вядзецца будаўніцтва трох шматкватэрных жылых дамоў, якія плануюцца да ўводу ў бягучым годзе, - адзначыў Аляксандр Гадун. - Гэта два 60-кватэрныя дамы ў Чэрвені па вуліцы Базавай і вуліцы Барыкіна і 8-кватэрны дом у аграгарадку Любiшына. Пачата будаўніцтва 40-кватэрнага дома па завулку Кірава ў Смілавічах.
Перад раёнам стаіць задача здаць у эксплуатацыю ў бягучым годзе 24 тысячы квадратных метраў жылля.
Як распавёў дырэктар УКБ Чэрвеньскага раёна Уладзімір Ніціеўскі, паралельна вядзецца праектаванне яшчэ шасці шматкватэрных жылых дамоў: у горадзе Чэрвені і гарадскім пасёлку Смілавічы - па тры дамы. Па двух з іх будаўнічыя работы плануецца пачаць у чацвёртым квартале 2019 года.
Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў назваў будаўнічую галіну «лакаматывам эканомікі, найважнейшай сферай эканамічнага развіцця рэгіёну і краіны ў цэлым».
- На яе [будаўнічую галіну - Заўвага.] ўскладзены задачы па стварэнні новых вытворчых фондаў, мадэрнізацыі народнай гаспадаркі, развіццю сацыяльнай сферы і забеспячэнню насельніцтва жыллём, - падкрэсліў ён.
На пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 26 ліпеня, разглядаліся дзве тэмы. Акрамя будаўнічай галіны, абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца выканання Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Асноўным дакладчыкам па другой тэме выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька. У рабоце пасяджэння райвыканкама таксама прымаў удзел намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў.

