Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Ліпень 2019

Новы лідэр абраны членамі прафсаюза работнікаў культуры Чэрвеньшчыны

Трыццатага ліпеня ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Чэрвеньскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Прадстаўнікі шасці першасных арганізацый работнікаў прафсаюза віталі гасцей канферэнцыі: старшыню раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгу Коцiну і галоўнага прававога інспектара Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Генадзя Апанасенка. У выніковым дакладзе старшыня раённай арганізацыі Алена Забаронак адзначыла, што галоўнымі напрамкамі работы арганізацыі за справаздачны перыяд былі: пытанні арганізацыі грамадскага кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы, прававая абарона работнікаў, правядзенне мерапрыемстваў па маладзёжнай палітыцы, па захаванню гістарычнай памяці, добраўпарадкаванні помнікаў і мемарыялаў. Члены раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму - актыўныя ўдзельнікі ўсіх раённых і рэспубліканскіх акцый, марафонаў, суботнікаў, святочных і спартыўных мерапрыемстваў. Надаецца ўвага і аздараўленню працоўных і членаў іх сем'яў у прафсаюзных здраўніцах.

-Прафсаюзы сумесна з працоўнымі калектывамі сёння праводзяць работу па вельмі многіх напрамках, - сказала Алена Валер'еўна, - І мы з вамі абавязаны распавядаць людзям пра нашы справы, ініцыятывы, дасягненнi. Інфармацыйная праца - гэта фарміраванне нашага іміджу і аўтарытэту ў грамадстве.

Пасля выступу Алены Забаронак ўдзельнікі канферэнцыі заслухалі справаздачы старшыняў рэвізійнай і мандатнай камісій.

Новым старшынёй Чэрвенскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму аднагалосна выбрана Валянціна Задзiрава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ва ўрачыстай абстаноўцы яна зачытала «Клятву прафсаюзнага лідэра».

Вольга Коцiна ўручыла грамату раённага аб'яднання прафсаюзаў за плённае супрацоўніцтва, ініцыятыву і шматгадовую плённую працу ў галіне культуры Алене Забаронак. Алена Валер'еўна адзначыла граматамі раённай арганізацыі актывістаў пярвічак.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць