Удзельнікамі радыёэфіру стануць Павел Барбук, пераможца суперфіналу тэлешоў «Я знаю!», Жора Аляксееў, фіналіст «Я знаю!» (Абодва хлопца - гульцы каманды «Зорачка»). Таксама запрошаны на перадачу Аня Новікава з «Зорачкі» і Оля Курая з «Паддонная лодка», якая стала ў мінулым гульнявым сезоне чэмпіёнам рэспублікі.
З хлопцамі едзе іх трэнер, нязменны лідэр інтэлектуальнага руху на Чэрвеньшчыне Ірына Вабішчэвіч. Гутарка на радыё будзе аб гульнях і аб інтэлектуальным руху, сакрэтах поспеху і метадах трэніровак, аб пацешных выпадках, якiя запамяталіся, на розных турнірах і пра тое, як гульні дапамагаюць у жыцці.
Пра час выхаду праграмы ў эфір хвалі 102,9 ФМ «Раённы веснік» паведаміць дадаткова.
Карыстаючыся выпадкам, Ірына Іванаўна нагадвае, што трэніроўкі клуба праходзяць і летам. Многія хлопцы-студэнты, адпачываючыя дома на канiкулах, ходзяць на трэніроўкі ў дадзены час. Так што можна смела прыходзіць і гуляць кожнаму жадаючаму!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

