Павіншаваць іх з гэтым дасягненнем на полі каля вёскі Ратнае прыехалі дырэктар гаспадаркі Алена Махнач разам са спецыялістамі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Яфіменка.
Першыя тысячнікі адзначаны Падзячным лістом райсельгасхарча і райкама прафсаюза АПК. Ім уручаны каштоўныя падарункі, вымпелы, чырвоныя сцяжкі і імянныя налепкі з надпісамі «1000 тон». Гаспадарка таксама заахвоціць экіпаж Падзякамi і грашовымі прэміямі.
Такія ж узнагароды і знакі адрознення атрымалі два кіроўцы сельгаспрадпрыемства - Казімір Вашкінэль і Дзмітрый Грыбко. Кожны з іх, услед за калегам Мікалаем Савайтанам, якога ўшаноўвалі ўчора, перавёз ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжа.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара.
Відэа Валянціна МАРОЗА

