Прыёмныя дзеці і дзеці, якія знаходзяцца пад апекай, не ўлічваюцца. Дадзеная дапамога выплачваецца на кожнага дзіця-школьніка ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных школ (за выключэннем вячэрніх школ, ліцэяў і каледжаў, а таксама ўстаноў інтэрнатнага тыпу: дзіцячых дамоў, дамоў-інтэрнатаў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, школ-iнтэрнатаў усiх тыпаў) у памеры 55,00 рублёў.
Матэрыяльная дапамога выплачваецца з ліпеня 2019 года ГУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» пры прад'яўленні наступных дакументаў: заявы, пашпарты, даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям'і, даведкі ўстановы адукацыі, якая пацвярджае навучанне дзяцей, выпіскі з асабовага рахунку, на які будзе залічвацца дадзеная дапамога.
Звяртаем увагу: выплата будзе праводзiцца ў безнаяўнай форме шляхам залічэння ва ўклад або на карт-рахунак атрымальніка, адкрыты ў ЦБП № 627 філіяла 500 ААТ «АСБ Беларусбанк».
За аднаразовай дапамогай неабходна звяртацца ў аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання» па адрасе: вул. Савецкая, д. 74, г. Чэрвень.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 28-9-64 .
Загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі С.Ф.Кароль

