- у перыяд часу з 01 красавіка па 30 мая, а таксама яйканосных самак на працягу ўсяго года;
- даўжынёй цела менш 10,5 сантыметра (ад вострага рострума да канца тэльсона);
- з выкарыстаннем больш за 3-х ракаловак на чалавека;
- з пакіданнем ракаловак без нагляду;
- з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і плавальных сродкаў, а таксама лоўля рукамі ў цёмны час сутак, з выкарыстаннем аквалангаў;
- з выкарыстаннем іншых прылад лоўлі, за выключэннем ракаловак.
Нельга лавіць больш за 2 кілаграмы ракаў у суткі.
Пад ракалоўкай разумеецца прылада здабычы ракаў, якая прадстаўляе сабой сеткаваты квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за 100 см., з замацаванай у цэнтры прынадай (пад'ёмнік адкрытага тыпу) або пасткай з адным і больш уваходам, даўжынёй не больш за 100 см., з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 см (закрытага тыпу).
Аматарам прыроды дадаткова паведамляем, што захаваць і прымножыць жывёльны і раслінны свет можна не толькі выконваючы правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства і правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, але і паведаміўшы пра факты браканьерства ў Бярэзінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «даверу» (8-01715) 5-31-38.
Намеснік начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі Д.П. Жукоўскі

