Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

06 Жнівень 2019

Чакаем «Васільковы вянок»: на Чэрвеньшчыне адбудзецца абласны турзлёт БРСМ

З 16 па 18 жніўня на трэцяй прыстані каля вёскі Іванішчы пройдзе вялікае і цікавае мерапрыемства: маладзёжны фестываль актыву Мінскай абласной арганізацыі БРСМ «Васільковы вянок-2019».

Як расказаў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, гэты фестываль задуманы для прыцягнення моладзі, актыву БРСМ да здаровага ладу жыцця, фізкультуры і спорту, для прафілактыкі негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі, папулярызацыі традыцый маладзёжнага руху, пашырэння культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці беларусаў, а таксама для абмену вопытам у захаванні традыцый і культурных каштоўнасцяў.

На турыстычным фестывалі будуць наступныя спаборніцтвы: валейбол, міні-чэмпіянат па жыме (жым штангі 55 кг на максімальную колькасць разоў), перацягванне ліны, ўзняцце гіры, паласа перашкод «Турыстычная сцежка», конкурс візітных картак «Запальвае моладзь!», конкурс бівуакаў «Маладзёжны хутар».

Акрамя гэтага, будзе яшчэ тры вiды, якія не ідуць у агульнакамандным залік. Гэта конкурс фота «Актыў у фокусе», фестываль песень пад гітару і конкурс «Літаратурны двубой».

Вядома ж, на гэтым фестывалі-турслёте будзе і чэрвеньская каманда. Павінна ўдзельнічаць 15 або больш чалавек. Райкам БРСМ плануе запрасіць лепшых маладых спартсменаў, сяброў арганізацыі, якія вядуць актыўны здаровы лад жыцця.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць