Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

07 Жнівень 2019

У Чэрвеньскім раёне ўбралі больш за палову збожжавых культур

Гаспадаркі Чэрвеньскага раёна прыбралі збожжавыя культуры на 13845 гектарах. Гэта 58 працэнтаў ад неабходнага. Намалочана больш за 35 з паловай тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26 цэнтнераў з гектара.

Па тэмпах жніва наперадзе - эксперыментальная база «Натальеўск». Тут збожжавыя прыбралі на 85 працэнтах палёў. Самая высокая ў раёне ўраджайнасць - у сельскагаспадарчых філіялах «Аграбуд» і «Агра-Бокс»: кожны гектар дае ў сярэднім па 31 цэнтнеры збожжа.

У ААТ «Запольскае» экватар жніва прайшлі ў суботу. А на раніцу учорашняга дня тут ужо прыбралі 64 адсоткі збожжавых. Валавы збор збожжа перавысіў тры тысячы тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 26 цэнтнераў з гектара.

Першым у гаспадарцы тысячу тон збожжа намалаціў камбайнер Аляксей Лухверчык на новым «КЗС-1218». Яго павіншавала лідэр прафсаюза АПК раёна Ларыса Яфіменка. Яна прывезла тысячніку Падзячнае пісьмо райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК. А таксама - каштоўны падарунак, чырвоны сцяжок і імянную налепку з надпісамі «1000 тон».

Галоўны аграном ААТ «Запольскае» Аляксандр Калашнікаў у гутарцы з нашым карэспандэнтам адзначыў:

- Гэта не мінулы год, калі з-за цяжкасцяў з падрыхтоўкай тэхнікі прыходзілася пачынаць абмалот збожжавых адным камбайнам. У гэтым годзе ў поле выйшлі адразу чатыры, а праз пару дзён - яшчэ два. Ды і зернесушыльная гаспадарка паспяхова спраўляецца з нагрузкай. Гэта дае магчымасць не стрымліваць ход уборачнай. Пасля запраўкі ўсе камбайны, не марудзячы, едуць на палі і, як толькі збожжавыя падсохнуць, пачынаюць іх малаціць. А на машынны двор вяртаюцца ўжо ў цемры.

У гэтым годзе ўсе настроены працаваць так, каб не прыйшлося прасіць дапамогі ў іншых гаспадарак. Думаю, што пры такіх тэмпах і спрыяльным надвор'і жніво завершым на працягу тыдня.

У гаспадарцы разлічваюць, што да заканчэння ўборкі збожжавых ўраджайнасць хлебнай нівы не знізіцца, а, наадварот, ўзрасце. Лепшыя ўчасткі азімай і яравой пшаніцы, ячменю, аўса яшчэ не абмалочаны.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць