Закуплена новае тэхналагічнае абсталяванне: ўсталяваная электрапліта, дзве электрамясарубкi. Набыты вытворчыя сталы, ванны для мыцця посуду, мыцця гародніны і садавіны, стэлажы. Усё абсталяванне ўсталявана з улікам санітарных норм і правілаў. Абсталяваны асобныя памяшканні для сырой і гатовай прадукцыі.
Як адзначыла повар садка Анастасія Вашкевіч, усё зроблена вельмі добра і зручна для працы персаналу. А яшчэ яна дадала: «Прыемна чуць, як дзеткі кажуць сваім мамам: «Прыгатуй мне такую запяканку, як рыхтуюць у нашым садку».
Разам з Анастасіяй Пятроўнай у гэтым навучальным годзе будзе працаваць малады спецыяліст Вікторыя Камарова, якая скончыла Смілавіцкі ліцэй з «чырвоным» Дыпломам.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

