Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

07 Жнівень 2019

У Чэрвені разыгралі Кубак па пляжным валейболе

Дзесяць каманд сабраліся ў гарадской зоне адпачынку на вадзе, каб разыграць Кубак раёна па пляжным валейболе. Спаборніцтвы арганізавалі раённы фізкультурна-спартыўны клуб і брэнд «Ваш дах».

На папярэднім этапе турніру разгарнулася барацьба за выхад у фінальную яго частку. У групе «А» спаборнічалі каманды «Лясгас», «СШ №4», «Дрым цім», «Волат» і «Ваш дах - Таксі-207». У групе «Б» - «Пляжнікi», «Жлобін-Чэрвень», «Цёмная конік», смілавіцкай «СШ №1-1» і «СШ №1-2».

Каманда «Лясгас» абыграла усіх супернікаў па групе «А» з аднолькавым лікам 2:0 і з першага месца выйшла ў паўфінал. У групе «Б» максімальную колькасць ачкоў набралі «Пляжнікi». Праўда, у двух з чатырох сустрэч для перамогі ім спатрэбілася згуляць тры партыі. Другія месцы ў групах занялі «СШ №4» і «Жлобін-Чэрвень».

Абодва паўфіналы, матчы за трэцяе і першае месца завяршыліся з двух партый. У сустрэчах за выхад у фінал «Жлобін-Чэрвень» перамог «Лясгас», а «СШ №4» - «Пляжнікаў».

«Бронзу» спаборніцтваў заваявалі «Пляжнікi» (Віталь Упіт і Яўген Тарнапольскi). А уладальнікам Кубка стала «СШ №4». Аляксей Марозаў і Сяргей Зубаў у фінале ўзяла верх над камандай «Жлобін-Чэрвень» (Яўген Сiпачоў і Ігар Раманчук).

Узнагароды пераможцам, прызёрам і лепшым гульцам каманд - Сяргею Зубаву, Віталю Упіту і Яўгену Сiпачову - уручыў ветэран Чэрвеньскага валейбола Аляксандр Верын.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць