Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Жнівень 2019

11 экіпажаў камбайнераў і 12 вадзіцеляў гаспадарак Чэрвеньскага раёна сталі тысячнікамі на жніве

Больш, чым па тысячы тон збожжа намалацілі экіпажы камбайнераў Андрэя Гамезы і Сяргея Шайбака, Андрэя Ігнатовіча і Мікалая Грыбко, Ігара Балдуева і Дзмітрыя Каваленкі, Іллі Бабіча і Аляксандра Бародзіча, Андрыяна і Уладзіміра Савічаў, Андрэя Тарасіка і Аляксандра Шута з эксперыментальнай базы «Натальеўск», Дзяніса Гуськова і Уладзіслава Каралькевіча з ААТ «Раванічы», Андрэя Пятрушы і Уладзіслава Буя з сельгасфіліялу «Аграбуд», камбайнеры Аляксей Лухверчык з ААТ «Запольскае», Міхаіл Гатоўка з ААТ «Чэрвеньскі Райаграсэрвіс» і Мікалай Нягодка з ААТ «Валевачы».

Больш, чым па тысячы тон збожжа перавезлі ад камбайнаў кіроўцы Мікалай Савайтан, Віктар Сярмяжка, Дзмітрый Грыбко, Казімір Вашкінэль, Валянцін Бандарык, Мікалай Клындзюк з эксперыментальнай базы «Натальеўск», Віталь Тапуноў з ААТ «Запольскае», Мікалай Суша з ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», Уладзімір Бандаровіч з сельгасфіліялу «Аграбуд», Аляксандр Семашкевіч з сельгасфіліялу «Новыя зялёнкі» і Анатоль Нежавец з сельгасфіліялу «Агра-Бокс».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць