Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Жнівень 2019

У Чэрвеньскім раёне затрымалі непаўналетняга згоншчыка

У дачыненні да 15-гадовага школьніка, жыхара адной з вёсак Чэрвеньскага раёна, узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу транспартнага сродку.

Напярэдадні ў міліцыю звярнуўся трактарыст мясцовага сельгаспрадпрыемства з заявай аб тым, што са стаянкі каля машыннага двара ў дзённы час шляхам свабоднага доступу быў сагнаны яго аўтамабіль «Аўдзі-80».

Машыну знайшлі ў кювеце недалёка ад суседняй вёскі, а згоншчыка затрымалі.

За неправамернае завалоданне транспартным сродкам без мэты крадзяжу дзеючае заканадаўства прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць