Яна павіншавала камбайнера Андрэя Пятрушу з дасягненнем тысячнай мяжы намалочанага збожжа. Усяго ўжо Андрэй Анатольевіч «зрабіў» 1 400 тон новага ўраджаю. «Перасягнуў» тысячу і кіроўца гаспадаркі Уладзімір Бандаровіч. У яго ў актыве 1 474 тоны. Цяперашняе жніво ў яго юбілейнае - 35. Розныя работы выконвае ў гаспадарцы Уладзімір Пятровіч, розныя грузы перавозіць, але адвозіць збожжа ад камбайнаў асабліва прыемна. Непаўторна пахне хлебам, полем, сонцам.
Вольга Барысаўна ўручыла перадавікам памятныя сувеніры і пажадала новых працоўных перамог Андрэю Анатольевічу і Уладзіміру Пятровічу.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

