Напярэдадні прафесійнага свята - Дня будаўніка - творчы калектыў Смілавіцкага Дома культуры павіншаваў усіх спецыялістаў, якія працуюць, не пакладаючы рук, прама на аб'екце.
Таксама з віншаваннямі да работнікаў звярнулася намеснік старшыні па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Ала Канстанцінаўна Шахоцька, якая адзначыла, што прафесія будаўніка застаецца адной з самых ганаровых і паважаных. Дзякуючы працы спецыялістаў будаўнічых спецыяльнасцяў наш пасёлак з кожным годам становіцца ўсё больш утульным для смiлаўчан і больш прывабным для гасцей.
Разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзіяй Аляксандраўнай Шчацінка былі ўручаны падзякі за прафесійнае майстэрства і добрасумленную працу начальніку гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандру Генадзьевічу Дзенісевічу, а таксама майстру Чэрвеньскага РСУ Уладзіміру Вікенцьевіч Кісялю.
У сваю чаргу хочацца яшчэ раз павіншаваць усіх будаўнікоў з прафесійным святам, пажадаць моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця! Хай усё, што ствараецца вашымі залатымі рукамі стаiць стагоддзямi і радуе людзей сваёй прыгажосцю і надзейнасцю.
Загадчыца Смілавіцкага Дома культуры Марына Кацянева

