Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

09 Жнівень 2019

У аграгарадку «Раванічы» Чэрвеньскага раёна пройдуць раённыя «Дажынкі»

Маштабная падзея для нашага раёна адбудзецца ў верасні ў аграгарадок «Раванічы».

Прыгожай восеньскай парой працаўнікі нашага раёна і ўсе жыхары адзначаць канчатак ўборачных работ. У Раванічах пройдзе раённае свята «Дажынкі». Зараз актыўна ідуць работы па добраўпарадкаванні гэтага населенага пункта.

Мяняе знешняе аблічча адміністрацыйны будынак гаспадаркі, адрамантавана бальніца. Фасады вытворчых аб'ектаў таксама прыводзяцца ў парадак.

Па інфармацыі кіраўніка спраў Раваніцкага сельвыканкама Ірыны Макаранка, на вуліцы Савецкай ўстаноўлена новая агароджа (108 м.п.), на вуліцы Азёрнай адрамантаваны стары плот (230 м.п.) Прыведзена ў парадак тэрыторыя старадаўняй сядзібы. Сам будынак закансерваваны і агароджаны акуратным плотам.

Дзякуючы намаганням работнікаў Раваніцкага лясніцтва расчышчаны ад зараснікаў найпрыгажэйшы парк. Папрыгажэлі будынка клуба і маладзёжнага Цэнтра. Выдатны выгляд на возера адкрываецца з летняга амфітэатра, дзе пройдзе ўшанаванне перадавікоў жніва.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць