Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
12 Жнівень 2019

У «Новых Зелёнках» Чэрвеньскага раёна — першы вадзіцель-тысячнік

На мехдвор філіяла «Новыя Зялёнкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1» мы са старшынёй раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгай Коцінай прыехалі, калі моцны дождж ужо скончыўся.

Па прычыне непагадзі механізатары і вадзіцелі знаходзіліся ў майстэрнях, правяраючы і рамантуючы тэхніку. З-за дажджу толькі ўчора ў кіроўцы гаспадаркі Аляксандра Семашкевіча набегла лічба «1000» перавезенага збожжа. Не дае надвор'е на ўсю моц праявіць сябе і іншым работнікам жніва. Трошкі не дацягнулі да тысячы яшчэ некалькі таварышаў Аляксандра. Прыбраць яшчэ трэба будзе амаль 30% плошчаў з збожжавымі культурамі, таму будуць яшчэ «тысячнікі» ў гаспадарцы. У гэтым упэўненая старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў. Вольга Барысаўна павіншавала Аляксандра Семашкевіча, уручыла вымпел і памятны сувенір. 

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць