Яна ўручыла яму вымпел перадавіка і памятны сувенір. Вольга Барысаўна выказала ўпэўненасць, што ў гаспадарцы ў найбліжэйшыя дні «тысячнікаў» стане больш. Па прычыне непагадзі механізатары і вадзіцелі знаходзіліся ў майстэрнях, правяраючы і рамантуючы тэхніку. Не дае надвор'е на ўсю моц праявіць сябе работнікам жніва. Але вось выхадныя выдаліся сонечнымі, каласы паднялі галоўкі і выпрасталіся. Уся тэхніка, задзейнічаная на жніве, вярнулася на палі. А прыбіраць у «Новых Зялёнках» яшчэ амаль 25% плошчаў. І лідэраў дадалося. Лепшыя вадзіцелі гаспадаркі: Аляксандр Семашкевіч перавёз 1260 тон збожжа новага ўраджаю, Мікалай Аладка - 1072 тоны, Васіль Сасункевіч - 1000 тон. Дасягнуў узроўню «1000» тон і экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў складзе камбайнера Дзмітрыя Сергіенi і памочніка Аляксандра Бандаровіча - 1015 тон.
Галіна Гамеза

