Ёсць такія хлопцы! «Жыві сэрцам!» - не дарма так называецца іх валанцёрскі атрад. Няхай хто-небудзь з аднагодкаў ўхмыльнуўся, лічачы, што лепш выдаткаваць час на сябе, любімага, на серыялы і гульні. Нічога, у валанцёраў і на гэты час знойдзецца.
Гадзіна ці нават менш часу, матыка, пальчаткі і пакет для смецця - усё, што трэба дадаць да добрага сэрца, каб атрымалася добрая справа. Пустазелле выпалалi, траву і лісце сабралі, на помніку чыста, а самім хлопцам і мінакам на сэрца прыемна.
Здаецца, што зроблена дробязь? Не, гэта толькі здаецца.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла КЛЫНДЗЮКА

