Затым ён запрасіў усіх да святочнага стала ў трапезную, дзе ў сяброўскай, радаснай атмасферы, пагрузіўшыся ва ўспаміны, непрыкметна правялі некалькі гадзін. Бо сустрэліся навучэнцы розных пакаленняў. У гутарцы выказалі шкадаванне аб тым, што не затрымоўваецца ў нашым горадзе моладзь. Практычна ўсе выпускнікі Уваскрэснай школы - ужо мінчане, барысаўчане, калужане ці ўвогуле, жыхары далёкага замежжа. Сярод нашых выпускнікоў ёсць і фізікі, і медыкі, і праграмісты, і педагогі. Ёсць хлопцы, якія выбралі шлях служэння Богу, стаўшы святарамі, духоўнымі, багасловамі, а хтосьці выбраў і манаскі шлях.
Дзякуем усім, хто прыйшоў у храм для сумеснай малітвы і зносін. Думаю, гэтая сустрэча пакладзе пачатак добрай традыцыі і падобныя сустрэчы будуць праходзіць у нашым храме кожны год.
Дзякуем выкладчыкам нядзельнай школы Валянціне Іванаўне Усенка, Людміле Аляксееўне Няхай, Наталлi Пятроўне Лаўрыновіч, а таксама Ірыне Канстанцінаўне Семіжон і Лідзіi Аляксандраўне Чыстай за падрыхтоўку і правядзенне сустрэчы.
Наталля Лазоўская, рэгент храма

