Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

14 Жнівень 2019

У Чэрвені абмеркавалі асаблівасці налічэння заработнай платы работнікам сельскай гаспадаркі

Выязны семінар для эканамістаў і бухгалтараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў з запрашэннем старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый Чэрвеньшчыны правялі сёння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

Начальнік аддзела працы і заработнай платы Мінсельгасхарча Наталля Буйко распавяла аб асноўных нарматыўных прававых актах, якія выкарыстоўваюцца ў сельгаспрадпрыемствах пры налічэнні заработнай платы. Пытанні бухгалтарскага ўліку асвятліла галоўны бухгалтар міністэрства Іна Маісеенка. Прыклады асноўных парушэнняў пры налічэнні заработнай платы работнікам сельскай гаспадаркі прывяла загадчыца аддзела па сацыяльна-эканамічнай працы Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Бельская.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць