Як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, Дзень ведаў па традыцыі павінен стаць сапраўдным святам для ўсіх дзяцей. Павышаную ўвагу трэба надаць падрыхтоўцы да школы дзяцей з малазабяспечаных сем'яў, дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, падкрэсліў ён.
На нарадзе абмяркоўвалася, як арганізаваны продаж школьнага адзення і абутку, іх асартымент, цэны і якасць. «Важна забяспечыць даступнасць і разнастайнасць, асабліва ў малых населеных пунктах», - сказаў Ігар Петрышэнка. Ён дадаў, што за час, якi застаўся да пачатку навучальнага года час трэба выйсці на зададзеныя параметры па забеспячэнні школьным адзеннем. Імпартная, выказаў асцярогі віцэ-прэм'ер, «не заўсёды адпавядаюць стандартам, якія неабходныя для дзяцей».
Ва ўстановы адукацыі на першае працоўнае месца ў новым навучальным годзе прыйдуць каля 4,5 тыс. маладых педагогаў. «Стварэнне для іх нармальных сацыяльна-бытавых умоў, прымацаванне вопытных настаўнікаў, пры неабходнасці аказанне матэрыяльнай дапамогі - залог іх замацавання на працоўным месцы», - лічыць Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, акцэнт неабходна зрабіць на вырашэнні жыллёвых пытанняў.
Удзельнікі нарады абмеркавалі аптымізацыю ўстаноў адукацыі. Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць дзіцячых садкоў на больш чым тысячу месцаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў.
Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе - 110,2 тыс.).

